БЕЛ Ł РУС

Святы Мікалай, пралятаючы над Беларуссю, скінуў падарункі ў раёне Пінска

24.12.2011 / 17:33

nn.by

Над Беларуссю ён праляцеў у 00:15.

Прыкладна апоўдні 24 снежня па беларускім часе Санта-Клаус (Святы Мікалай) вылецеў з 60 тысячамі тон падарункаў з Паўночнага Полюса.

Стартаваў ён з Усходняй Аўстраліі і Новай Зеландыі. Потым надышла чарга Далёкага Усходу Расіі, Японіі, Кітая, В'етнама. Не забыў нават Сейшэлы, Маўрыкій, вярнуўся на Паўночны Полюс (відаць, па чарговую порцыю), завітаў нават на Касмічную станцыю.

У Беларусь Святы Мікалай завітаў прыкладна ў 00:15--00:17, абдарыўшы перад гэтым дзяцей з Фінляндыі (Хельсінкі), Эстоніі (Тарту), Латвіі (Валміера) і Літвы (Шаўляй).

Пралятаючы над нашай краінай, ён скінуў падарункі над Пінскам, а потым шыбануў у паўднёвым кірунку (Кіраваград, Украіна; Кішынёў, Малдова).

Перамяшчэнне Святога Мікалая насамрэч адсочваюць вайскоўцы ЗША,

анлайн можна сачыць на сайце noradsanta.org,
а таксама ў Facebook, Twitter і YouTube.

Дакладнасць палёту забяспечваюць спадарожнікі на геастацыянарнай арбіце, абсталяваныя інфрачырвонымі датчыкамі. Яны ўлоўліваюць цеплавое выпраменьванне, якое сыходзіць ад чырвонага носа аленя Рудольфа.

Калісьці памылкова тэлефон ваеннай базы Пітэрсан у ЗША быў дадзены ў прэсе,
і ўсю ноч на 25 снежня на базу тэлефанавалі дзеці, цікавячыся шляхам Святога Мікалая.

Вайскоўцам нічога не заставалася, як цярпліва паведамляць дзецям шлях Санты, а з таго часу адсочванне шляху вайскоўцамі (а цяпер -- NASA) стала традыцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула