БЕЛ Ł РУС

Зайцаў лічыць правільным захаванне адзінага КДБ і яго назвы

26.12.2011 / 09:37

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзім Зайцаў лічыць правільным захаванне адзінага КДБ і яго назвы, заявіў ён у інтэрв’ю БЕЛТА.

«У свой час на дзяржаўным узроўні разглядалася пытанне пра тое, як жа назваць спецслужбу маладой суверэннай дзяржавы? Захаваўшы звыклую абрэвіятуру, беларускі КДБ застаўся „Камітэтам дзяржаўнай бяспекі“. Беларусь не пайшла па шляху падзелу самадастатковага органа дзяржбяспекі і стварэння на яго аснове самастойных структур-сатэлітаў, раз’яднаных па функцыянальным прынцыпе», — сказаў ён.

Дальнабачнасць падобнага кроку, на яго думку, пацвярджаюць і сучасныя тэндэнцыі па рэфармаванні спецслужбаў як на Захадзе, так і на Усходзе. Да прыкладу, у Расійскай Федэрацыі шэраг самастойных службаў і падраздзяленняў пасля драбнення зноў уключаны ў склад ФСБ.

Аналагічныя ведамствы некаторых краін СНД паспяшаліся адмовіцца ад сваіх гістарычных каранёў і змянілі назвы, працягнуў Вадзім Зайцаў. «Беларускі КДБ адзін з нямногіх, хто захаваў сваю назву насуперак жаданням некаторых «сучасных» тлумачальнікаў гісторыі. Галоўнай прычынай таго стала павагу памяці тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны склаў свае галовы на алтар Перамогі, аддаўшы жыццё за магутную краіну, якія вызвалілі Еўропу ад «карычневай чумы», — лічыць старшыня КДБ.

Вадзім Зайцаў таксама адзначыў: «Можна доўга спрачацца аб неадназначнасці „багажу“ савецкіх часоў, але наш святы абавязак як нашчадкаў айчынных спецслужбаў — паважаць гісторыю. Сёння мы стараемся захоўваць і прымнажаць яе лепшыя традыцыі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула