БЕЛ Ł РУС

З Мінска ў Маскву не вылецеў самалёт: пасажыраў адправілі іншымі рэйсамі

26.12.2011 / 09:39

Самалёт SuperJet расійскага «Аэрафлота», рэйс якога з Мінска ў Маскву быў затрыманы раніцай 25 снежня, да вечара не вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Вылет гэтага рэйса

быў запланаваны на 6.10 па мінскім часе, аднак рэйс быў затрыманы да 16 гадзін па мінскім часе па тэхнічных прычынах.

Як зазначылі ў аэрапорце «Мінск», у зноў прызначаны час самалёт у Маскву таксама не вылецеў. Прычыны пакуль невядомыя. Пры гэтым у аэрапорце ўдакладнілі, што, паводле іх звестак, усе пасажыры гэтага затрыманага ранішняга рэйса «Аэрафлота» былі раней адпраўленыя ў расійскую сталіцу іншымі рэйсамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула