БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Косава памылкова павіншаваў католікаў са святам Вялікадня

26.12.2011 / 09:57

Прэм’ер-міністр Косава Хашым Тачы павіншаваў Ватыкан і ўсіх каталікоў свету са святам Вялікадня, пераблытаўшы яго з Калядамі.

«Вялікдзень з’яўляецца адным з самых значных святаў каталіцкага свету. Віншую з Уваскрасеннем Хрыстовым усіх вернікаў, і асабліва чальцоў міжнароднай супольнасці, што жувуць у Косаве, — цытуе ІТАР-ТАСС заяву прэс-службы прэм’ера.

Тачы ад імя ўрада пажадаў грамадзянам, каб свята Вялікадня прынёс ім больш цяпла, шчасця, надзеі і поспеху, гармоніі і свету.

Тое, што косаўскі прэм’ер пераблытаў нараджэнне Хрыста з яго ўваскрашэннем, цалкам вытлумачальна: абсалютная большасць косаўскіх албанцаў вызнаюць іслам і дрэнна разбіраюцца ў хрысціянскіх святах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула