БЕЛ Ł РУС

Нацбанк: падыход да прадастаўлення льготных крэдытаў на жыллё стане больш жорсткім

26.12.2011 / 11:41

У эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова паведаміла, што «падыход да прадастаўлення льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля ў Беларусі стане яшчэ больш жорсткім».

Кіраўнік Нацбанка адзначыла, што сістэма льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва захаваецца, аднак зменяцца катэгорыі грамадзян, якім будуць даваць ільготныя крэдыты. «Сур’ёзна ўскладніцца падыход, каго крэдытаваць і каму даваць льготны крэдыт,

памяншаецца і сума такіх крэдытаў — яна складзе каля Br7 трлн.»,
 — Сказала Надзея Ермакова.

Як паведамлялася, у Беларусі ў 2012 годзе будзе пабудавана 4,2 млн. кв.м жылля, у тым ліку 2,3 млн.кв.м — з дзяржпадтрымкай.

У 2011 годзе плануецца ўвесці ў строй 5,5 млн кв.м жылля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула