БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ў выніку ДТЗ загінуў 11-гадовы хлопчык

26.12.2011 / 12:19

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, трагедыя адбылася 25 снежня ў 17.55 на вуліцы Маскоўскай насупраць прыпынку грамадскага транспарту «СТА-2».

Дзіця пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У гэты час на яго ўчыніў наезд 21-гадовы брэстаўчанін, які кіраваў аўтамабілем «Рэно-Лагуна». Ад атрыманых траўм хлопчык памёр на месцы здарэння.

Па факце ДТЗ распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).

«З пачатку года ў Брэсцкай вобласці зафіксавана 89 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх 11 дзяцей загінулі і 87 былі паранены. З гэтых дарожных аварый толькі траціна адбылася па віне дзяцей», — адзначыла Сахарчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула