БЕЛ Ł РУС

Навальны: Калі патрабаванні не будуць выкананыя, перад 4 сакавіка на вуліцы выйдзе мільён чалавек

27.12.2011 / 09:32

Аляксей Навальны, адзін з лідараў расійскай апазіцыі, расказаў пра планаваную стратэгію, якая ўступіць у дзеянне, калі патрабаванні пратэстоўцаў на мітынгах «За сумленныя выбары» на праспекце Сахарава і на Балотнай плошчы ў Маскве не будуць выкананыя ўладамі.

«За тыдзень да прэзідэнцкіх выбараў у лютым трэба праводзіць не мітынг, а шэсце. Рабіць сур’ёзны акцэнт на тое, каб праводзіць яго ва ўсіх буйных гарадах краіны і вывесці на вуліцы Расіі не менш за мільён чалавек, бо фальсіфікацыі на выбарах прайшлі па ўсіх буйных гарадах у краіне. У буйных гарадах насельніцтва ведае пра гэтыя фальсіфікацыі, таму яно гатовае выйсці на вуліцы. Мы павінныя сабраць гэтых людзей і запатрабаваць выканання пунктаў рэзалюцыі», — сказаў Навальны ў эфіры «Эха Москвы», падкрэсліўшы, што гэта яго асабісты пункт гледжання, які будзе абмяркоўвацца з іншымі арганізатарамі мітынгаў.

«Мы павінныя выкарыстоўваць мірны пратэст. Але гэты мірны пратэст будзе мець досыць цвёрды характар», — дадаў Навальны.

10 і 24 снежня ў Маскве прайшлі найбуйнейшыя мітынгі апазіцыі за апошнія гады. На іх выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, а па іх выніках была складзеная рэзалюцыя з патрабаваннямі да ўладаў. Аднак апазіцыя да гэтага часу не сфармулявала свае магчымыя паводзіны ў выпадку адмовы ўладаў выконваць рэзалюцыю.

Пры гэтым у эфіры радыёстанцыі Навальны прапанаваў працягнуць стратэгію пратэстнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 4 сакавіка супраць прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна, не канцэнтруючыся на адзіным кандыдаце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула