БЕЛ Ł РУС

Плануецца ўкараніць аплату праезду ў гарадскім транспарце ў залежнасці ад адлегласці

27.12.2011 / 13:44

Міністэрства транспарту і камунікацый сумесна з міністэрствамі эканомікі, фінансаў, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам падрыхтуюць прапановы для ўстанаўлення дыферэнцыяванай аплаты праезду ў залежнасці ад адлегласці (часу) паездкі ў гарадскім транспарце.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінтранса, загадам ад 20 снежня 2011 года для гэтых мэтаў створана рабочая група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі названых органаў дзяржкіравання.

22 снежня ў Мінтрансе адбылося пасяджэнне рабочай групы пад старшынствам намесніка міністра транспарту і камунікацый Аляксандра Шышко. Падчас сустрэчы прынята рашэнне аб распрацоўцы і наступным укараненні ў краіне аўтаматызаванай сістэмы кіравання «Адзіны праязны дакумент» (АСК АПД).

Як растлумачылі ў прэс-службе Мінтранса,

рэалізацыя праекта дазволіць арганізаваць дыферэнцыяваную аплату ў залежнасці ад адлегласці (часу) паездкі, забяспечыць аплату праезду з прымяненнем сучасных банкаўскіх тэхналогій (SMS-банкінг, інтэрнэт-банкінг, банкаўскія пластыкавыя карткі, у тым ліку праз інтэрнэт).

Акрамя таго, сістэма дае магчымасць забяспечыць стымуляванне выкарыстання шматразовых электронных праязных дакументаў як мага большай колькасцю пасажыраў, палепшыць збіральнасць платы за праезд у грамадскім транспарце за кошт гнуткай сістэмы яго аплаты, а таксама павысіць акупнасць грамадскага транспарту.

«Даследаванне і распрацоўка тэхнічных рашэнняў будуць ажыццяўляцца ў межах навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ Мінтранса. У 2013 годзе ў адной з аўтатранспартных арганізацый краіны плануецца пачаць рэалізацыю пілотнага праекта», — адзначылі ў прэс-службе Мінтранса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула