БЕЛ Ł РУС

Мэрам Мадрыда ўпершыню ў гісторыі краіны стала жанчына

27.12.2011 / 16:40

Новым мэрам іспанскай сталіцы абраная экс-жонка былога прэм’ер-міністра краіны Хасэ Марыі Аснара Ана Батэлья. Яна стала першай жанчынай у гісторыі Іспаніі, якая заняла гэтую высокую пасаду.

Кандыдатура 58-гадовай Батэльі была ўхвалена большасцю галасоў сталічных парламентарыяў.

У сваёй першай прамове пасля абрання на пасаду кіраўніка горада Батэлья заявіла, што яе прыярытэтам стане стварэнне новых працоўных месцаў і далейшыя намаганні па скарачэнні дзярждоўгу.

Батэлья пачала палітычную кар’еру ў 2003 годзе, калі яна стала намеснікам мэра іспанскай сталіцы па сацыяльных пытаннях. У 2011 годзе Батэлья заняла пасаду дарадцы па абароне навакольнага асяроддзя адміністрацыі Мадрыда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула