БЕЛ Ł РУС

Аб'ём прапановы даляраў і еўра на біржы перавысіў попыт

27.12.2011 / 16:47

Курс даляра ЗША паводле вынікаў адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 27 снежня знізіўся на 20 рублёў і склаў 8.360 рублёў.

Згодна са звесткамі БВФБ, у таргах далярам узялі ўдзел 29 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 68 млн. 311 тыс. даляраў (першапачатковы попыт — 65 млн. 594 тыс., прапанова — 68 млн. 373 тыс.).

Курс расійскага рубля ўзрос на 1 рубель і склаў 269 рублёў. У таргах узялі ўдзел 29 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 1 млрд. 542 млн. 212 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 608 млн. 100 тыс., прапанова — 1 млрд. 535 млн. 212 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 30 рублёў і склаў 10.930 рублёў. У таргах узялі ўдзел 30 банкаў. Аб’ём — 50 млн. 192 тыс. еўра (попыт — 50 млн. 192 тыс., прапанова — 52 млн. 192 тыс.).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула