БЕЛ Ł РУС

Любімыя песні: Пракапові’ч

30.12.2011 / 10:53

ЮУ

Чалавек, які стварыў першы электронны абменнік у Беларусі.

Ніхто не ведае, як яго клічуць насамрэч, аднак амаль кожны беларус, якому летам 2011 года была патрэбна валюта, прынамсі ў думках выказваў удзячнасць метафізічнаму Пятру Пятровічу, які стварыў першы электронны абменнік, які адначасова збіраў па 100 000 наведнікаў і перакрываўся як забаронены сайт. «НН» даведалася, якую музыку слухае таямнічы Prakapovi.ch.

«Я пераважна слухаю энэргічны замежны рок, які добра дапамагае прачнуцца з раніцы. За новымі трэндамі актыўна не сачу, у асноўным пераслухоўваю альбомы, якім ужо па некалькі год. Люблю Blink-182, Green Day, Good Charlotte, Three Days Grace — такога плана музыку. Вось напрыклад любімая кампазіцыя Three Days Grace — Just Like You.

Часам слухаю класічную музыку, пераважна на працы, яна дапамагае як сканцэнтравацца, так і расслабіцца ў тыя моманты, калі гэта найбольш патрэбна. Самая лепшая для мяне кампазіцыя з класічных — «Палёт Валькірый» Вагнера, гэта музыка неверагоднай моцы і прыгажосці.

З беларускай музыкі слухаў напэўна ўсё больш-менш заўважнае, але зараз ў плэеры ёсць толькі апошнія альбомы Ляпісаў і «Рух» гурта «Дзецідзяцей». Шкада, што гэты гурт зараз у бестэрміновым адпачынку. Вельмі люблю беларускамоўны жаночы вакал, такі як у Русі ці Ганны Хітрык, і хацелася б чуць ад іх новыя кампазіцыі. А з альбома «Рух» мне найбольш падабаецца песня «Падлетак».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула