БЕЛ Ł РУС

У Магілёве адкрылі «садок» для пенсіянераў

30.12.2011 / 12:28

Сюды можна прывесці чалавека сталага веку, якога з нейкіх прычынаў немагчыма пакінуць дома аднаго.

Для абласнога цэнтра гэта ўнікальны праект, яго ладзіць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва. Пакуль сюды ходзяць толькі 7 чалавек. Аднак у Еўропе падобныя ініцыятывы вельмі распаўсюджаныя. Гэта зручна: дзеці ці ўнукі могуць прывесці сюды пенсіянера зранку, а потым забраць яго ўвечары дадому. Тут людзям сталага веку не сумна, ёсць усе магчымасці для адпачынку, нават кампутар з выхадам у інтэрнэт і трэнажорны зал. Для гадаванцаў такога “дзіцячага садка” арганізуюць харчаванне.

Прывесці сюды пенсіянера можна на 4, 6 ці 8 гадзінаў у дзень.
Аднак паслуга не бясплатная: за месяц штодзённага 8-гадзіннага знаходжання ў гэтай установе давядзецца заплаціць 500 тысяч рублёў,

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула