БЕЛ Ł РУС

Этапаванне Юліі Цімашэнкі: камфартабельны мікрааўтобус, біятуалет, канапа, 12 валізак

30.12.2011 / 13:50

«Юлію Цімашэнка перамяшчалі не ў інвалідным вазку».

Экс-прэм'ера Украіны Юлію Цімашэнку этапуюць да месца адбывання пакарання ў Харкаўскай вобласці з усімі выгодамі, заявілі ў дзяржаўнай пенітэнцыярнай службе, абвяргаючы інфармацыю пра тое, што Цімашэнку адправілі ў калонію на інвалідным вазку.

«Для перавозкі Юліі Цімашэнкі быў дадзены камфартабельны мікрааўтобус з усімі выгодамі (біятуалет, рукамыйніца, дзве канапы). Пры гэтым былі адпраўленыя ўсе яе рэчы (12 валізак), для чаго задзейнічалі асобны аўтамабіль», - гаворыцца ў паведамленні.

«Што да паведамлення ў інтэрнэце пра тое, што Юлію Цімашэнка перамяшчалі ў інвалідным вазку, то гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», -- падкрэслівае прэс-служба.

* * *

Экс-прэм'ер міністр Украіны Юлія Цімашэнка была асуджаная да сямі гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў падчас падпісання газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула