БЕЛ Ł РУС

У Мінску выступіць голас літоўскага смутку — Аліна Арлова

2.01.2012 / 22:29

АГ

+ відэа

25 лютага ў клубе RePublic.

alinaorlova.org

Літоўская спявачка Аліна Арлова выступіць з канцэртам у клубе RePublic у Мінску (Прытыцкага, 62/1) 25 лютага, паведамляе неафіцыйны сайт яе прыхільнікаў.

Цана білетаў ад 100 да 120 тысяч, прыкладна столькі каштавалі квіткі на віленскі канцэрт Аліны, што прайшоў 12 снежня.

Аліна выступала ў Мінску год таму. Увосень 2011 г. яна гастралявала па Расіі і Францыі.

***

Аліна Арлова (Арлоўская) нарадзілася ў чэрвені 1988 г. у Вісагінасе. Яна дачка літоўскага паляка, яе маці з Варонежа — бацькі былі ў сваім дзяцінстве высланыя ў Казахстан, дзе пазней і пазнаёміліся. Потым вярнуліся ў Літву.

Аліна выпусціла два альбомы «Laukinis šuo dingo» і «Mutabor»; спявае на літоўскай, расійскай, англійскай мовах.

Пераклады яе песень з літоўскай можна паглядзець на яе сайце alinaorlova.org, або на яе старонцы ў ЖЖ, або набраўшы назву песні ў пошукавіку.

Белыя-белыя

Песня апошняга маманта

Песня пра Месяц

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула