БЕЛ Ł РУС

Брэсанам зацікавіліся тры клубы італьянскай серыі А

2.01.2012 / 22:59

Паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан можа ў студзені перабрацца ў Італію. Натуралізаваны бразілец зацікавіў тры клубы Серыі А, паведамляе generazioneditalenti.com.

У паслугах Брэсана зацікаўлены «Лечэ», «К'ева» і «Чэзена».

Перашкодай да пераходу можа стаць толькі адсутнасць патрэбнага грамадзянства.
Беларусь не з'яўляецца членам ЕС, а таму Брэсан трапляе пад ліміт легіянераў.

У мінулым чэмпіянаце Беларусі Брэсан стаў лепшым бамбардзірам; ён правёў усе 33 гульні, забіў 13 мячоў, аддаў 10 галявых перадач і атрымаў 3 жоўтыя карткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула