БЕЛ Ł РУС

Збываў «праслухоўку»

3.01.2012 / 11:40

Супрацоўнікі КДБ арыштавалі ў Гомелі дырэктара прыватнага прадпрыемства, які незаконна прадаваў спецсродкі для атрымання інфармацыі.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Гомелі дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў 1974 года нараджэння.

Супраць яго ўпраўленнем КДБ па Гомельскай вобласці распачата крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 376 КК (незаконныя выраб, набыццё або збыт сродкаў для публічнага атрымання інфармацыі).

Як паведамілі ў прэс-групе УКДБ, падазроны выкарыстоўваў службовыя паўнамоцтвы і незаконна набыў у мэтах збыту, а затым прадаў спецыяльныя тэхнічныя сродкі, прызначаныя для тайнага атрымання інфармацыі. Электронныя прыстасаваннні з функцыямі фота-, відэа- і аўдыёзапісу, закамуфляваныя пад аўтаручкі, дырэктар фірмы набыў праз інтэрнэт. Цану адной такой ручкі бізнесмен устанавіў прыкладна ў 500 тысяч рублёў. Паставіць крымінальны бізнес «на паток» яму перашкодзілі супрацоўнікі КДБ.

Частка 2 артыкула 376 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Праводзіцца следства.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула