БЕЛ Ł РУС

Джып урэзаўся ў мікрааўтобус з дзецьмі: адзін чалавек загінуў

3.01.2012 / 21:24

Выпадак здарыўся ў Асіповіцкім раёне.

Мікрааўтобус, які перавозіў дзяцей, сутыкнуўся з джыпам ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і двое шпіталізаваныя.

Інцыдэнт адбыўся на аўтадарозе Барысаў — Беразіно — Бабруйск.

Джып выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з мікрааўтобусам.
Кіроўца джыпа 1940 года нараджэння памёр у лякарні. Двое дзяцей (1999 і 2003 года нараджэння) шпіталізаваныя. Мікрааўтобус з дзецьмі накіроўваўся ў санаторый. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён перавозіў 12 чалавек.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў светлы час сутак (9.16) на мокрым асфальце, пасыпаным пясчана-солевай сумессю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула