БЕЛ Ł РУС

Больш за 50% беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам - рубеж пяройдзены ў лістападзе

3.01.2012 / 23:40

Сяргей Гезгала

Гэта паказала штомесячнае даследаванне GemiusAudience.

Паводле звестак лістападаўскага даследавання GemiusAudience, беларуская інтэрнэт-аўдыторыя перавысіла 4 млн чалавек, а ўзровень пранікнення інтэрнэту ў Беларусі (аўдыторыя 15 +) склаў больш за 50%.

Пад інтэрнэт-карыстальнікам разумеецца чалавек, які раз на працягу месяца хоць бы раз скарыстаўся інтэрнэтам.

Праўда, інтэрнэт як крыніцу навін выкарыстоўваюць пакуль нашмат менш - паводле нашых ацэнак, рэгулярна толькі каля 15% беларусаў.

Нагадаем, што трохмільённы рубеж быў пераадолены ў кастрычніку 2009 года. Гэта значыць, што за 2 гады новых беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў стала на адзін мільён больш. Па долі інтэрнэт-аўдыторыі ад усяго насельніцтва Беларусь апераджае Расію, але адстае ад Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула