БЕЛ Ł РУС

У заапарку тыгр скалечыў хлапчаня

4.01.2012 / 11:08

Стан хлопчыка расцэньваецца як цяжкі.

У Амурскай вобласці (Далёкі Усход Расіі) распачата крымінальная справа па факце нападу тыгра на малалетняга хлопчыка ў заапарку, паведамляе Следчы камітэт.

4 студзеня каля 14:00 у Благавешчанску падчас наведвання перасоўнага заапарка 3-гадовы хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні ад лап тыгра. У цяжкім стане дзіця дастаўлена ў Амурскую абласную клінічную бальніцу, дзе яму аказваецца медыцынская дапамога.

Па гэтым факце следчымі органамі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Амурскай вобласці распачата крымінальная справа: аказанне паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне вялікай шкоды здароўю.

Следства высвятляе ўсе акалічнасці справы.

Дзіця даставілі ў нейрахірургічнае аддзяленне клінічнай бальніцы Благавешчанска. Паводле звестак выратавальнікаў, спецыялісты ацэньваюць стан хлопчыка як цяжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула