БЕЛ Ł РУС

Сям'я згарэла ў навагоднюю ноч

4.01.2012 / 11:58

Трагедыя здарылася ў Смаргонскім раёне.

У першыя хвіліны Новага года згарэла сям’я ў вёсцы Асінаўка Смаргонскага раёна.

Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, дом быў цалкам ахоплены агнём, і ўвайсці ўнутр было немагчыма. Суседзі падказалі, што ў доме можа быць сям’я з чатырма дарослымі дзецьмі.

Выратавальнікі, збіўшы агонь, трапілі ў дом і знайшлі там тры целы.

Імі аказаліся 52-гадовы бацька, 56-гадовая маці і 29-гадовы сын. Астатнія трое дзяцей святкавалі Новы год не з бацькамі.

Дом цалкам выгарыў, таму прычыну пажара вызначыць цяжка. Зараз праверку праводзіць пракуратура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула