БЕЛ Ł РУС

За хабар затрыманы гендырэктар ААТ «Мазырсоль»

4.01.2012 / 12:16

57-ы гадовы кіраўнік прадпрыемства быў затрыманы ў сваім працоўным кабінеце з доказамі злачынства.

Гендырэктар "Мазырсоль" Міхаіл Літвін.

Пры атрыманні хабару супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці затрыманы генеральны дырэктар ААТ «Мазырсоль».

Як паведамілі ў прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці, 57-ы гадовы кіраўнік прадпрыемства быў затрыманы ў сваім працоўным кабінеце з доказамі злачынства ў момант атрымання незаконнага грашовага ўзнагароджання.

Яму прад’яўлена абвінавачванне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

У дачыненні да затрыманага Камітэтам дзяржбяспекі заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Санкцыяй дадзенага артыкула прадугледжана пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Затрыманы змешчаны ў СІЗА КДБ. Вядзецца следства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула