Педработнікам ВНУ, што не маюць вучонай ступені, на 50% павышаны тарыфныя аклады
Педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія не маюць вучонай ступені або звання, павышаны на 50% тарыфныя аклады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 30 снежня 2011 г. № 1778.
Колькасць такіх спецыялістаў — больш за 13 тыс. чалавек. Як адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, гэтая мера дазволіць ліквідаваць дыспрапорцыю, што склалася ў аплаце працы работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія не маюць вучонай ступені і звання, і іншых педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Беларусі.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула