БЕЛ Ł РУС

Аб праведных учынках: Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Раством

6.01.2012 / 09:43

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Раством Хрыстовым.

Мінаюць тысячагоддзі, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як і раней, прыносіць радасць мільёнам людзей, аб’ядноўвае іх вакол высокіх і высакародных мэт. Віфлеемская зорка асвятляе шлях для міласэрнасці і дабра, любові і надзей на будучыню, у якой пануюць узаемаразуменне і дабрабыт.

Раство — дамашняе свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, акружаныя іх пяшчотай і клопатам. Беражлівае захоўванне яго традыцый прадаўжае нябачную сувязь пакаленняў.

Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цяпло і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям’і.

Шчыра жадаю вам здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх справах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула