БЕЛ Ł РУС

Фінал «Еўрафэста-2012» перанесены на 31 студзеня

6.01.2012 / 11:04

Фінал тэлевізійнага музычнага праекта Белтэлерадыёкампаніі «Еўрафэст» (нацыянальнага адбору міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне»), запланаваны на 28 студзеня, перанесены на 31 студзеня. Аб гэтым паведаміў 5 студзеня журналістам кіраўнік «Еўрафэсту» народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч.

У фінал праекта выйшлі чатыры сольныя выканаўцы і адна музычная група: Gunesh з песняй «And morning will come», Алёна Ланская («All my life»), Uzari («The winner»), Вікторыя Алешка («Dream») і группа Litesound («We are the heroes»). Дарэчы, Gunesh і Litesound штурмуюць нацыянальны адбор далёка не першы раз. Uzari ўжо аднойчы пабываў на «Еўрабачанні» — ён быў бэк-вакалістам беларускі Настассі Віннікавай на конкурсе ў Германіі. Алёна Ланская і Вікторыя Алешка — удзельніцы і лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

«Еўрафэст» будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Пераможца вызначыцца па традыцыйнай формуле згодна з правіламі «Еўрабачання»: па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы. Галасаванне ажыццяўляецца праз SMS, званкі па мабільных і стацыянарных тэлефонных лініях.

Асноўнай мэтай «Еўрафэсту», створанага ў 2006 годзе, з’яўляецца прадстаўленне на міжнароднай арэне сучаснай музычнай культуры Беларусі, папулярызацыя айчынных артыстаў на творчай прасторы Еўропы. За час работы каманда «Еўрафэсту» дасягнула значных вынікаў на «Еўрабачанні»: нацыянальныя фіналы праекта былі прызнаны лепшымі сярод фіналаў краін-удзельніц прэстыжнага музычнага спаборніцтва ў 2007 і 2008 гадах.

«Еўрабачанне-2012» пройдзе ў маі ў Баку (Азербайджан).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула