БЕЛ Ł РУС

КХЛ. Мінскае «Дынама» выйграла па булітах у «Амура»

6.01.2012 / 11:37

nn.by

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» выйграла па булітах у «Амура» 4:3 (2:1, 0:2, 1:0, 1:0).

Матч прайшоў у Хабараўску ў пятніцу, 6 студзеня.

Шайбы ў «Дынама» закінулі Джэф Плат, Пётр Падградскі, Цеему Лайне. Пераможны буліт закінуў Збынек Іргл.

Браму «Дынама» бараніў Кевін Лаланд.

Наступны матч «Дынама» правядзе 8 студзеня супраць «Сібіры» (Новасібірск).

Затым у мінскага клуба будзе пяціматчавая хатняя серыя:

12 студзеня — з магнітагорскім «Металургам», 15-га — з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 17-га — з казанскім «Ак Барсам», 19-га — з уфімскім «Салаватам Юлаевым», 24-га — з маскоўскім ЦСКА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула