БЕЛ Ł РУС

Балгары агучылі імёны агентаў спецслужбаў у шэрагах Царквы

6.01.2012 / 12:13

Сінод Балгарскай Праваслаўнай Царквы вырашыў перадаць у Камісію па рассакрэчанні агентурных дасье Камітэта нацыянальнай бяспекі неабходныя звесткі аб усіх запытаных клірыках.

Перш за ўсё на прадмет сувязі з Камітэтам нацыянальнай бяспекі Балгарыі будуць правераныя самі чальцы Сінода, мітрапаліты і біскупы, архірэйскія намеснікі і прадстаўнікі царкоўных настаяльніцтваў.

Прадстаўнікі Камісіі па рассакрэчанні агентурных дасье раней заявілі, што праверка будзе праведзеная ў любым выпадку, незалежна ад прадстаўлення дадзеных Сінодам, бо сабраць неабходныя звесткі досыць лёгка.

Камісія па рассакрэчанні агентурных дасье Камітэта нацыянальнай бяспекі планавала раскрыць дасье да 20 снежня 2011 «па частцы 3 арт. 2, пункт 6 — кіраўнікі і чальцы кіраўнікоў органаў рэлігійных супольнасцяў».

Як паведамляюць крыніцы ў Сінодзе, за правядзенне праверкі ў неабходныя тэрміны і прадстаўленне неабходнай інфармацыі цвёрда выступіў Патрыярх Балгарскі Максім (Мінкоў). Меркаванне пра тое, што Патрыярх Максім у камуністычны перыяд гісторыі Балгарыі быў агентам Камітэта нацыянальнай бяспекі і дзякуючы гэтаму ўзначаліў Балгарскую Царкву, было шырока распаўсюджанае ў 1990-х і прывяло да ўзнікнення расколу ў Балгарскай Праваслаўнай Царкве.

Пакуль вядомыя імёны толькі двух балгарскіх мітрапалітаў-агентаў: мітрапаліт Старазагорскі Галакціён (Табакоў), дасье якога ўжо рассакрэчанае Камісіяй, і мітрапаліт ЗША, Канады і Аўстраліі Іосіф (Басанаў), які сам прызнаўся ў супрацоўніцтве са службамі і папрасіў прабачэння ў балгарскага народа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула