БЕЛ Ł РУС

Баразенка — 11 сутак, Каваленка — 15 сутак

9.01.2012 / 11:20

nn.by

Яны былі затрыманыя ўчора каля будынка КДБ, падчас адзіночнага пікету.

Тэлеаператар Аляксандр Баразенка асуджаны на 11 сутак адміністрацыйнага арышту; актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Мікіта Каваленка -- на 15 сутак.

Слуханне справы прайшло сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя -- Аляксандр Хадановіч). Каваленку і Баразенку абвінавачвалі па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання).

Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку, паведамляюць яго калегі.

* * *

Аляксандр Баразенка і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Мікіта Каваленка былі затрыманыя 8 студзеня каля будынка Камітэта дзяржбяспекі прыкладна ў 16.30.

Каваленка спрабаваў правесці каля КДБ адзіночны пікет. Ён разгарнуў партрэты палітвязняў і бел-чырвона-белы сцяг, але праз некалькі хвілін быў затрыманы людзьмі, што выбеглі з будынку. Разам з Каваленкам затрымалі аператара Аляксандра Баразенкі, які здымаў тое, што адбываецца, на камеру для тэлеканала «Белсат». Затрыманых даставілі спачатку ў КДБ, затым — ва УУС Цэнтральнага раёна.

Мінулую ноч яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула