БЕЛ Ł РУС

Ксяндза палохаюць за актыўнасць у пілігрымках

9.01.2012 / 11:48

Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў праверку дзейнасці святара Вячаслава Барка з парафіі ў Расонах.

Падставай паслужыў «ананімны данос».

«Павіншуйце мяне! Маёй святарскай дзейнасцю ў Расонах зацікавіліся. Ананім напісаў скаргу (у фінасавую міліцыю, пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта), абвінавачваючы мяне ў тым, што я езджу па касцёлах і ва ўсіх (католікаў і праваслаўных) збіраю грошы, і няма каму абараніць ад мяне грамадзян Беларусі; а ад пілігрымак, падлічыў той самы ананім, я паклаў сабе ў кішэнь ад 350 тысяч еўра, бадай, аж да мільёна. Фінансавая міліцыя вядзе разбіральніцтва!» — піша на сваёй старонцы ў Facebook Вячаслаў Барок.

Там жа святар адзначае, што дзейнасць па арганізацыі пілігрымак была ўхваленая кіраўніцтвам беларускага Касцёла і мае адпаведныя дэкрэты. Са словаў айца Вячаслава, праваахоўныя органы не цікавіць аўтар ананімкі, і яны не спрабуюць высветліць яго асобу.

Падрабязна пазнаёміцца з пілігрымкамі, якія арганізуе ксёндз Вячаслаў Барок, можна на сайце piligrymka.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула