БЕЛ Ł РУС

Памёр футбаліст Пятро Васілеўскі, чэмпіён СССР 1982 года

9.01.2012 / 16:26

Яму было 55 гадоў.

фота football.by

Сёння на 56-м годзе жыцця ў адной з мінскіх бальніц памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Пятро Васілеўскі.

З 1973 па 1984 год ён выступаў за мінскае «Дынама», у складзе якога ў 1982 г. стаў чэмпіёнам Савецкага Саюза і ўвайшоў у лік 33-х лепшых футбалістаў СССР.

З роднага «Дынама» Васілеўскі ненадоўга сышоў у ташкенцкі «Пахтакор», пасля таго, як летам 1979 года ўзбекская дружына загінула ў авіякатастрофе.

У 1980 г. форвард вярнуўся ў дынамаўскі клуб, а скончыў гульнявую кар’еру ў магілёўскім «Дняпры» ў 1985 г. У вышэйшай лізе чэмпіянату СССР Пятро Васілеўскі правёў 277 матчаў, забіўшы 59 мячоў.

Пасля завяршэння актыўнай кар’еры Пятро Пятровіч працаваў трэнерам віцебскага КІМа, а затым у юнацкай зборнай Беларусі.

Раней з чэмпіёнскага складу «Дынама-82» пайшлі з жыцця Аляксандр Пракапенка, Віктар Янушэўскі і Юры Курненін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула