БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах адбылося лабавое сутыкненне рэйсавых аўтобусаў

10.01.2012 / 12:27

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай. Аўтобус, які рухаўся па вул. Брэсцкай у бок Слонімскай шашы, раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху і лоб у лоб сутыкнуўся з аўтобусам, які рухаўся ў процілеглым кірунку.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтобуса — віноўнік ДТЗ, страціў прытомнасць. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула