БЕЛ Ł РУС

На праймерыз рэспубліканцаў у Нью-Гэмпшыры перамог Міт Ромні

11.01.2012 / 09:40

МБ

Былы губернатар штата Масачусетс Міт Ромні, паводле папярэдніх звестак, перамагае на праймерыз Рэспубліканскай партыі ў штаце Нью-Гэмпшыр, паведамляе CNN.

Пакуль Міт Ромні набраў каля 36% галасоў. За ім ідзе лібертарыянец Рон Пол.

Сацыяльны кансерватар Рык Санторум займае толькі 4-е месца.

Па дадзеных апытання Reuters/IPSOS,

менавіта Ромні можа стаць супернікам прэзідэнта Барака Абамы на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ад партыі рэспубліканцаў.

Згодна з гэтым даследаваннем, за яго прагаласавалі б 30% аднапартыйцаў.

У пачатку студзеня Ромні перамог па выніках кокусаў — сходаў партыйных актывістаў напярэдадні праймерыз — у штаце Аёва. Ён тады выйграў у экс-губернатара штата Пенсільванія Рыка Санторума з перавагай усяго ў восем галасоў.

Пасля гэтага адбыліся ўнутрыпартыйныя тэледэбаты, падчас якіх рэспубліканцы жорстка крытыкавалі Ромні, называючы яго «бязлітаснай акулай». Яго вінавацяць у тым, што ён як бізнэсовец давёў некаторыя кампаніі да банкруцтва.

У 2008 годзе ён саступіў права балатавацца ў прэзідэнты сенатару Джону Маккейну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула