БЕЛ Ł РУС

Заўтра інтэрнэт чакае рэвалюцыя ў даменных імёнах

11.01.2012 / 09:57

Паводле Бі-Бі-Сі

Спіс звыклых канчаткаў .сom, .оrg або .by можна будзе дапоўніць даменамі minsk, Belarus ды любымі іншымі.

Ад 12 студзеня ўсе ахвотныя змогуць падаваць заяўкі на рэгістрацыю новых даменных імёнаў першага ўзроўню.

Гаворачы простай мовай, у якасці імя зараз можна будзе выкарыстоўваць практычна любое слова. У выніку спіс звыклых канчаткаў інтэрнэт-адрасоў — такіх, як .сom, .оrg або .by — можна будзе дапоўніць даменамі minsk, Belarus ды іншымі.

Рэформа даменных імёнаў першага ўзроўню выклікала неадназначную рэакцыю экспертаў і міжнародных арганізацый, але амерыканская арганізацыя Icann, якая рэгулюе сістэму назвы сайтаў, лічыць яе неабходнай для заахвочвання канкурэнцыі свабоды выбару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула