БЕЛ Ł РУС

Кандыдаткай у віцэ-прэзідэнты ЗША можа стаць Кандаліза Райс

11.01.2012 / 10:22

Мікола Бугай

Аўтарка выразу «апошняя дыктатура Еўропы» разглядаецца ў якасці running mate штабам Міта Ромні.

Перадвыбары ў Рэспубліканскай партыі ЗША выявілі фаварыта. Ім стаў былы бізнэсовец і губернатар Міт Ромні. Ён набыў вядомасць у Амерыцы, калі ўзначальваў штаб па правядзенні Алімпійскіх гульняў у Солт-Лейк-Сіці. У гэтай якасці ён праявіў сябе выдатным антыкрызісным мэнэджарам.

У штабе Ромні разглядаюць у якасці патэнцыйнага кандыдата ў віцэ-прэзідэнты былую дзяржсакратарку ЗША Кандалізу Райс.
Райс — прафесарка палітычных навук. Яна спецыялізуецца на краінах былога СССР і Расіі.
У свой час менавіта Кондзі дала ёмкую характарыстыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі: «апошняя дыктатура Еўропы».
Гэты выраз прагучаў у часе яе візіту ў Вільню ў 2005 годзе. Яго падхапілі СМІ, а брытанскі гісторык Эндру Уілсан нават выдаў тоўсты том гісторыі Беларусі пад такой назвай.
Райс і Буш не раз сустракаліся з беларусамі, Абама пакуль — ні разу.

Віцэ-прэзідэнт Абамы Джо Байдэн у 2009 годзе назваў Беларусь «пратэктаратам Расіі».

Большасць беларусаў ЗША традыцыйна галасуе за рэспубліканцаў.
Вынік выбараў будзе залежыць перадусім ад эканамічнай сітуацыі ў Амерыцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула