БЕЛ Ł РУС

Два пешаходы загінулі на дарогах Беларусі мінулым вечарам

11.01.2012 / 10:27

За мінулыя суткі яшчэ два чалавекі ў Беларусі папоўнілі статыстыку дарожна-транспартных здарэнняў з трагічным вынікам, паведамілі ў дзяжурнай частцы УДАІ МУС.

У Мінску, на вуліцы Пляханава, у 17.45 10 студзеня аўтамабіль «Міцубісі-Кольт» здзейсніў наезд на 66-гадовую жанчыну на пешаходным пераходзе. Пацярпелая памерла ў бальніцы хуткай дапамогі праз тры гадзіны.

У Гродне, на праспекце Янкі Купалы, у 23.30 10 студзеня 61-гадовы мужчына перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Мужчына трапіў пад колы «Пежо-405» і памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула