БЕЛ Ł РУС

Беларускія бровары заваёўваюць расійскі рынак

11.01.2012 / 11:50

У 2011 годзе піваварныя заводы Беларусі павялічылі экспарт піва ў 1,22 разу ў параўнанні з 2010 годам, паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам».

Па выніках года экспартавана 6 млн 159,2 тыс. дал піва. Гадавое заданне (5 млн 160 тыс. дал), згодна з праграмай развіцця піваварнай галіны, выкананае на 119,4%.

ААТ «Лідскае піва» ў мінулым годзе экспартавала 778,6 тыс. дал, што ў 1,4 разу больш, чым за 2010 год; ААТ «Крыніца» — 4 млн 34,5 тыс. дал (у 1,24 разу больш). ААТ «Брэсцкае піва» павялічыла аб’ём экспарту да 781,4 тыс. дал (у 1,23 разу больш). ЗЗАТ «Бровары Хайнэкен» паставіла 318,6 тыс. дал (на 19,2% менш), ААТ «Піўзавод» Аліварыя «- 212,8 тыс. дал (у 1,96 разу больш).

Паводле дадзеных „Белдзяржхарчпрама“, на ўнутраным рынку ў 2011 годзе рэалізавана 40 млн 739,8 тыс. дал піва, што на 19,2% больш, чым за 2010 год. Заданне на 12 месяцаў (35 млн дал) перавыканана на 16,4%.

Аб’ём паставак піва на ўнутраны рынак СТАА „Дзвінскі бровар“ знізіўся на 59,4% (58,6 тыс. дал), СААТ „Рэчыцапіва“ — на 64,4% (265,98 тыс. дал), ААТ „Крыніца“ — на 1,6% (10 млн 985 тыс. дал).

Астатнія прадпрыемствы павялічылі пастаўкі на рынак Беларусі: ААТ „Лідскае піва“ — на 21,9% (6 млн 319,8 тыс. дал), ЗЗАТ „Бровары Хайнэкен“ — на 48,2% (11 млн 114,2 тыс. дал), ААТ „Піўзавод“ Аліварыя» — на 27,8% (9 млн 61,7 тыс. дал), ААТ «Брэсцкае піва» — на 26,5% (2 млн 887,66 тыс. дал).

Таксама, паведамілі ў «Белдзяржхарчпраме», агульны аб’ём імпарту піва за студзень-лістапад 2011 склаў 8 млн 197,1 тыс. дал. З Расіі пастаўлена 6 млн 989,1 тыс. дал, Украіны — 947,7 тыс. дал, Германіі — 20,6 тыс. дал, Ірландыі — 15,5 тыс. дал, Чэхіі — 65,6 тыс. дал, Літвы — 76,7 тыс. дал. Да паказчыку студзеня-лістапада 2010 імпарт піва ў цэлым знізіўся на 37,6%. У тым ліку з Расіі — знізіўся на 19%, Украіны — знізіўся на 78%, Германіі — павялічыўся на 15,3%, Чэхіі — павялічыўся ў 1,9 разу, Ірландыі — павялічыўся на 25,6%, Літвы — знізіўся на 3%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула