У Сенненскім раёне ратавальнікі выцягнулі з-пад лёду рыбака (фота)
У Віцебскай вобласці ратавальнікі выцягнулі з ледзяной вады яшчэ аднаго аматара падлёднай лоўлі, паведамілі ў дзяжурнай частцы МНС Беларусі.
Трагедыяй магла скончыцца для 65-гадовага пенсіянера з вёскі Турава Сенненскага раёна рыбалка па першым лёдзе. У 15.54 10 студзеня ратавальнікі раённага падраздзялення МНС атрымалі сігнал аб тым, што ў возеры Сянно, за 300 метраў ад берага, тоне чалавек. Таўшчыня лёду на месцы здарэння не перавышала пяці сантыметраў.
Супрацоўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі з дапамогай вяровак і рассоўнай лесвіцы выцягнулі рыбака. Пацярпелы з моцным пераахаладжэннем дастаўлены ў мясцовую бальніцу.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула