БЕЛ Ł РУС

Юлія Ляшкевіч стварыла турэмны каляндар

11.01.2012 / 12:05

Ён нагадвае пра палітвязняў.

«Турэмны каляндар» прапануюць беларусам павесіць на відавоку рэкламшчыца Юлія Ляшкевіч і дызайнер BabaZaba. Каб не забывацца пра палітзняволеных і лепш разумець, колькі часу людзі губляюць падчас свайго зняволення. Так патлумачыла Юлія мэту стварэння гэтага календара.

«Мы чытаем пра тэрміны, чуем — два, тры гады і думаем: „Ну, што такое два-тры гады“?

І мне хацелася зрабіць каляндар, каб ён штодня нагадваў пра людзей, якія не справядліва зняволеныя, якія павінны быць вызваленыя.
Мне хацелася візуалізаваць гэтую масу: калі мы кажам пра тры гады — гэта лічба і слова. А мне хацелася, каб людзі бачылі, як гэта шмат. Цэлы дзень — гэта ўсяго адна рысачка. Але калі ты знаходзішся ў турме — гэта адабраны ў цябе дзень. І мне хацелася, каб гэта было візуальна бачна».

Каляндар плануецца надрукаваць, але невялікім накладам — у стваральнікаў няма грошай на вялікую партыю. Але яны дазваляюць усім жадаючым самастойна яго раздрукаваць

і таму выклалі ў інтэрнэт спецыяльны файл для друку, адмыслова апрацаваны.

Арыгінальны памер календара — 1 метр. І тады імёны палівязняў, размешчаныя ўнізе, будуць не толькі добра бачныя,

але і ўзнікне разуменне, як на іх ціснуць «штодзённыя рысачкі турэмнага тэрміна».

Зроблены каляндар у двух моўных варыянтах — па-беларуску і па-руску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула