БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах у спортшколе падчас трэніроўкі памёр 16-гадовы хлопец

11.01.2012 / 13:38

Трагедыя здарылася 10 студзеня.

Як паведаміў галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, у Баранавічах 10 студзеня ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе па боксе падчас трэніроўкі памёр 16-гадовы школьнік. Гэта адбылося каля 19.30.

Юнак, што займаўся ў секцыі бокса, нечакана страціў прытомнасць. Трэнеры выклікалі хуткую дапамогу і да яе прыбыцця аказвалі школьніку першую медыцынскую дапамогу.

Выратаваць юнака спрабавала брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца выкліку.

Прычыну смерці школьніка ўсталюе судова-медыцынская экспертыза.

Усе абставіны трагедыі высвятляе ў ходзе праверкі Баранавіцкі гарадскі аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула