БЕЛ Ł РУС

Захад вяртае Лівіі грошы Кадафі

12.01.2012 / 14:09

Усяго ў заходніх банках замарожана каля 150 мільярдаў даляраў, якія належаць Лівіі.

Міністр замежных спраў Часовай нацыянальнай рады Лівіі Ашура бін Хаяль паведаміў, што Захад пачаў перасылаць у краіну актывы рэжыму Кадафі, замарожаныя падчас грамадзянскай вайны.

Усяго ў заходніх банках замарожана каля 150 мільярдаў даляраў, якія знаходзяцца на рахунках Лівіі, асобных арганізацый і чальцоў клана Кадафі.

Бін Хаяль заявіў, што не можа назваць дакладнай лічбы, але ўпэўнены ў тым, што Лівія атрымала ўжо, прынамсі, 20 мільярдаў даляраў. З гэтай сумы 10 млрд. перавяла на лівійскія рахункі Вялікабрытанія. Нямеччына пагадзілася размарозіць 8 млрд. еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула