БЕЛ Ł РУС

71-гадовая жыхарка Валожынскага раёна забіла свайго мужа

13.01.2012 / 11:15

Учора, 12 студзеня, удзень жыхарка вёскі Гародзькі паведаміла ў міліцыю, што яна падчас сваркі забіла мужа.

Следчая група ўстанавіла, што 71-гадовая жанчына каля 12.00 дома падчас сваркі двойчы ўдарыла мужа нажом у вобласць сэрца. Пенсіянерка ў момант сваркі была нецвярозая.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Забойства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула