БЕЛ Ł РУС

Азараў: Украіне больш выгадна тапіць вугалем

13.01.2012 / 12:09

Пры цане расійскага газу 416 даляраў за 1 тыс. кубаметраў Украіне больш выгадна тапіць вугалем, заявіў журналістам прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў.

«Калі казаць пра выкарыстанне вугалю замест газу, калі газ каштуе 416 даляраў, як ён цяпер і каштуе, выкарыстоўваць вугаль мэтазгодна і эканамічна апраўдана. Але калі цана газу знізіцца, і будзе, напрыклад, 220 даляраў, то выкарыстоўваць вугаль становіцца, у параўнанні з газам, неэфектыўна», — сказаў Азараў.

Пры гэтым кіраўнік украінскага ўрада адзначыў, што Украіна ставіць перад сабой задачу скараціць ў 2012 годзе спажыванне дарагога расійскага газу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула