БЕЛ Ł РУС

У Мінску інкасатар у ДТЗ разбіў галавой бакавое шкло +фота

13.01.2012 / 12:23

Фота auto.onliner.by

Фота auto.onliner.by

У Мінску на вуліцы Ціміразева раніцай 13 студзеня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам інкасатарскай аўтамашыны «Фальксваген».

«Фальксваген» ехаў у бок вуліцы Сапёраў, калі яго пачало насіць па дарозе і вынесла на сустрэчную. Тут адбылося сутыкненне з фургонам «Пежо». У выніку ДТЗ пацярпеў інкасатар, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні. Мяркуючы па фатаграфіях, ён галавой разбіў бакавое шкло. Пацярпелы шпіталізаваны.

Дзяржаўтаінспекцыя аб гэтай аварыі пакуль нічога не паведамляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула