БЕЛ Ł РУС

iPad 3 з'явіцца ў продажы ўжо ў сакавіку?

14.01.2012 / 11:50

Агенцтва Bloomberg паведамляе, што прылада будзе мець чатырох'ядравы працэсар.

Агенцтва Bloomberg паведаміла дадатковую інфармацыю пра iPad трэцяга пакалення. Спасылаючыся на тры «пэўныя крыніцы», выданне сцвярджае, што рэліз планшэта адбудзецца ў сакавіку.

Foxconn ужо прыступіла да зборкі прыладаў, а на поўную магутнасць вытворчасць iPad 3 выйдзе ў лютым.

Па неправераных дадзеных, навінка будзе падтрымліваць сеткі LTE. Акрамя таго, Bloomberg пацвярджае раней апублікаваную інфармацыю пра тое, што iPad 3 атрымае Retina-дысплей і чатырох'ядравы працэсар.

Як паведамляюць інфарматары Bloomberg, разрозненне дысплея планшэта будзе вышэй, чым у iPad 2, –

малюнак выглядае не горш за надрукаваны на паперы.
Дзякуючы павялічанай прадукцыйнасці прылада зможа практычна імгненна прайграваць відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула