БЕЛ Ł РУС

Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі выйшлі ў плэй-оф Чэмпіяната свету-2013.

15.01.2012 / 17:43

Сёння на пляцоўцы перапоўненага мінскага Палаца спорту беларусы абыгралі сваіх асноўных канкурэнтаў па 7-й кваліфікацыйнай групе, румынскіх гандбалістаў, з лікам 28:23 (15:12),
узяўшы рэванш за нядаўняе паражэнне ў Бухарэсце -- 22:25.

Да гэтага падапечныя Юрыя Шаўцова двойчы абыгралі аўтсайдэра адборачнага турніру, каманду Люксембурга -- 37:19 (дома) і 33:32 (у гасцях). Румыны таксама былі мацнейшыя за Люксембург -- 35:20 (у гасцях) і 26:22 (дома).

Выніковае становішча ў 7-й кваліфікацыйнай групе: Беларусь - 6 ачкоў (розніца мячоў -- 120--99), Румынія -- 6 (109--92), Люксембург -- 0 (93--131). Такім чынам,

беларусы занялі 1-е месца дзякуючы лепшай розніцы мячоў, чым у румынскай дружыны,
і заваявалі права выступіць у плэй-оф сусветнага першынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула