БЕЛ Ł РУС

У Пінску кіроўца вылецеў на тратуар ды збіў маці і вазок з малымі дзецьмі +фота

16.01.2012 / 09:48

Яны ў цяжкім стане знаходзяцца ў бальніцы.

Фота Auto.onliner.by

Гаворыцца, што аварыю здзейсніў 22-х гадовы супрацоўнік АБЭЗ. Такая інфармацыя і фота з месца здарэння з’явіліся на некаторых пінскіх сайтах і сацыяльнай сетцы «У кантакце». Пінчукі актыўна абмяркоўваюць здарэнне і асцярагаюцца каб яго раследванне не было «спушчана на тармазах».

Аварыя адбылася ў суботу.

Кіроўца аўтамабіля па невядомай прычыне выехаў на тратуар (ходнікі) і збіў маладую маці з вазком. У ім знаходзіліся два 1,5-гадовых дзіцёнка.
Усе трое атрымалі цяжкія траўмы і знаходзяцца ў лякарні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула