БЕЛ Ł РУС

У сацсетках заклікаюць дапамагчы сям'і Сяргея Каваленкі

16.01.2012 / 11:11

Пасля арышту актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі яго жонка Алена з двума непаўналетнімі дзецьмі на руках засталася без сродкаў да існавання.
У сацсетках разгорнутая кампанія падтрымкі сям’і рэпрэсаванага актывіста.

Сяргей Каваленка знаходзіцца ў турме праз віншаванне беларусаў нацыянальным сцягам на галоўнай елцы Віцебска, і жанчыны вымушаная была адкрыць рахунак для атрымання дапамогі.

Рахунак: Беларусбанк 01073849 аддзяленне 201/85 г. Віцебска, Каваленка Алене Юр’еўне.

«Няма сэнсу ва ўсім, што мы робім, тады, калі мы не трымаемся адно аднаго І не працягваем руку дапамогі тым, хто ахвяруе не дзеля саміх сябе», — напісала з гэтае нагоды намеснік старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка.

Жадаючыя падтрымаць Сяргея Каваленку могуць дасылаць лісты падтрымкі па адрасе: 210026 г. Віцебск вул. Гагарына 2, СІЗА-2, Каваленку Сяргею Аляксандравічу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула