БЕЛ Ł РУС

BMW з гаража Лукашэнкі прыпаркаваўся каля рэзідэнцыі Грыбаўскайце — фота

16.01.2012 / 11:34

Блогер зафіксаваў машыну з асаблівымі беларускімі нумарамі каля літоўскай прэзідэнтуры.

Здавалася б, нічога такога: звычайная беларуская машынка, што падарожнічае па ЕС. Калі б не нумар, не нядзеля і не ўключанае святло ля Прэзідэнтуры Літвы.

Толькі адзін нюанс: аналагічныя нумары серый MI і КН ўласцівы машынам з гаража Кіраўніцтва справаў прэзідэнта, што месціцца на вуліцы Клары Цэткін. Там базуюцца машыны, якія возяць чыноў рангам ніжэйшым, чым Лукашэнка, — кіраўнік адміністрацыі, міністры, мэр Мінска, начальнікі аддзелаў, дарадцы.

Варта адзначыць, што большасці высокіх чыноўнікаў-лукашэнкаўцаў уезд у Еўрасаюз забаронены, бо іх лічаць датычнымі да масавых парушэнняў правоў чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула