БЕЛ Ł РУС

БПЦ плануе ўстанавіць у Мінску помнік святой Сафіі Слуцкай

16.01.2012 / 14:34

Беларуская праваслаўная царква плануе ўстанавіць у Мінску помнік святой праведнай Сафіі Слуцкай, паведамілі ў Беларускім Экзархаце.

Як паведамлялася, з нагоды 400-годдзя спачыну святой княгіні, што адзначаецца ў гэтым годзе, Святы Сінод БПЦ заснаваў ордэн святой праведнай Сафіі Слуцкай. У Экзархаце растлумачылі, што акрамя гэтага плануецца адкрыць помнік святой на тэрыторыі аднайменнага мінскага прыхода. Плануецца, што гэта адбудзецца ў пяты тыдзень Вялікага посту.

Таксама ў канцы красавіка — пачатку мая будуць праведзены Мінскія епархіяльныя чытанні «Святая праведная Сафія Слуцкая — абаронца праваслаўя». Будзе арганізаваны хрэсны ход з Мінска ў Слуцк, які, як плануецца, пачнецца 24 чэрвеня і прадоўжыцца 11 дзён. Да ўдзелу ў ім будуць запрошаны прадстаўнікі ўсіх епархій БПЦ. Акрамя таго, будзе выдадзены тэкст службы і акафіста святой Сафіі Слуцкай. У Экзархаце дадалі, што ў 2012 годзе запланаваны і выпуск памятнай манеты ў гонар святой Сафіі. Акрамя таго, плануецца яшчэ шэраг мерапрыемстваў з нагоды 400-годдзя спачыну святой Сафіі Слуцкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула