БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент абраў новага старшыню, ім стаў нямецкі сацыял-дэмакрат

17.01.2012 / 14:18

У 2003 г. Берлусконі назваў Шульца ідэальнай кандыдатурай на ролю ахоўніка ў канцлагеры.

Марцін Шульц змяніў на гэтай пасадзе паляка Ежы Бузэка.

На пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента Шульц мае намер «дамагацца большай еўраінтэграцыі і прымаць больш палітычных рашэнняў, накіраваных на барацьбу з фінансавым крызісам».

Шульц вядомы сваёй вострай крытычнай рыторыкай. У 2003 годзе італьянскі прэм’ер Сільвіа Берлусконі назваў Шульца ідэальнай кандыдатурай на ролю ахоўніка ў канцлагеры. Потым Берлусконі выбачыўся перад Шульцам.

За суткі да галасавання іншыя кандыдаты на пасаду кіраўніка Еўрапарламента абвінавачвалі найбуйнейшыя фракцыі ў таемных закулісных змовах
і параўноўвалі практычна перадвызначанае абранне Шульца з перадачай улады ў Крамлі.

«На нашых вачах адбываецца махінацыя з старшынствам у парламенце, які прадстаўляе 500 мільёнаў чалавек і самую буйную ў свеце эканоміку. Гэта падобна на бартэрных здзелку тыпу „была ваша чарга — зараз мая“. Так робяць спадары Мядзведзеў і Пуцін у Расіі», — казаў брытанскі еўрадэпутат Нірдж Дэва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула