БЕЛ Ł РУС

Былы палітвязень Малчанаў арыштаваны па падазрэнні ў крадзяжы металалому

18.01.2012 / 13:39

Зміцер Панкавец

Яго затрымалі ў Жодзіне ў мінулую пятніцу.

Цяпер былы палітвязень, фігурант справы 19 снежня ён знаходзіцца ў СІЗА.

Аляксандра затрымалі на тэрыторыі кузнечнага завода ў Жодзіна. «Гэта памілаванне нічога не значыць, — кажа мама Малчанава Галіна Андрэеўна.

— Ніхто не хацеў яго браць на працу. Саша пайшоў на курсы прадпрымальніцтва, а таксама кіроўцаў грузавікоў. Хацеў зарэгістравацца як ІП».

«Пакуль працы не было, ён разам з сябрам ездзіў па розных звалках, дзе шукаў на здачу металалом. Не ведаю, як ён трапіў на ахоўваемую тэрыторыю завода. Праваахоўнікі кажуць, што ён скраў металалому на суму 450 тысяч рублёў».

Аляксандр Малчанаў быў тым чалавек, што ўвечары 19 снежня 2010 змясціў бел-чырвона-белы сцяг на будынку КДБ. Быў асуджаны на 3 гады турмы, але памілаваны Лукашэнкам у верасні. Пакаяльныя лісты не пісаў. «Я не магу звяртацца да чалавека, якога не лічу прэзідэнтам», — казаў Малчанаў.

Па вызваленні праблемы ў яго не спыніліся. Нейкі час ён сядзеў у ІЧУ Барысава па падазрэнні ў заліванні фарбай дзяржаўных чырвона-зялёных сцягоў. Але тады віну хлопца даказаць не атрымалася.
Вядома, што сябрам Малчанава тэлефануюць з міліцыі, каб тыя далі паказанні па справе з металаломам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула